§ 23. Рэфармацыя і рэлігійныя войны

Рэфармацыя — гэта абнаўленне духоўных асноў еўрапейскай цывілізацыі або пачатак заняпаду духоўнасці еўрапейцаў?
Пералічыце рэлігіі, пашыраныя ў Еўропе ў перыяд Сярэднявечча. Назавіце рэгіёны, дзе яны былі распаўсюджаны. Якія змяненні ў еўрапейскім грамадстве спарадзілі развіццё капіталізму і Вялікія геаграфічныя адкрыцці? (Гісторыя Сярэдніх вякоў, 6 клас; § 21 і § 23 гэтага вучэбнага дапаможніка)
Пытанні
1. Назавіце не менш чым дзве асноўныя прычыны Рэфармацыі. Ахарактарызуйце іх. Чаму менавіта яны садзейнічалі пачатку Рэфармацыі?
2. Назавіце асноўныя палажэнні вучэння М. Лютэра. На ваш погляд, якія новыя духоўныя патрабаванні прыўнесла ў жыццё еўрапейцаў эпоха Рэфармацыі?
3. Ахарактарызуйце Рэфармацыю ў Германіі і Швейцарыі. Вылучыце падобныя і адметныя рысы. Складзіце ў сшытку табліцу.
4. Ахарактарызуйце палітычную і рэлігійную сітуацыю ў Еўропе ў XVI — сярэдзіне XVII ст.
5. Ахарактарызуйце палітыку Контррэфармацыі ў адпаведнасці з планам: а) прычыны, б) асноўныя мерапрыемствы, в) вынікі і наступствы.
6. Падрыхтуйце інтэрактыўную стужку часу з асноўнымі падзеямі перыяду Рэфармацыі і рэлігійных войнаў у Еўропе. Растлумачце свой выбар падзей. Якая з іх, на ваш погляд, з’яўляецца пераломнай у рэлігійных войнах?