§ 27. ГЕАГРАФІЯ ТРАНСПАРТУ СВЕТУ
Успамінаем. Якія віды транспарту вы ведаеце? Якія адметныя рысы паветранага транспарту? Чым адрозніваецца аўтамабільны транспарт ад іншых яго відаў? Якія праблемы выклікае развіццё чыгуначнага транспарту? Якія грузы перавозяць трубаправодным транспартам? |
Для чаго мы гэта вывучаем? Якія геаграфічныя веды патрэбныя, каб спраектаваць і пабудаваць чыгунку? Калі вам прыйдзецца планаваць падарожжа, як вам дапамогуць веды геаграфіі транспарту? Уявіце сябе дырэктарам металургічнага камбіната, які будуецца. Як правільна выбраць пастаўшчыка жалезнай руды, калі камбінат размешчаны ў раёне, дзе яна адсутнічае, але ёсць іншыя фактары размяшчэння? |
Геаграфія асноўных відаў транспарту ў свеце.
Свет і Беларусь. Якія віды транспарту атрымалі развіццё ў Рэспубліцы Беларусь? Якія змены ў развіцці транспартнай сістэмы Беларусі могуць адбыцца ў бліжэйшы час? Чаму з кожным годам у Беларусі павялічваецца колькасць пасажыраў, якія аддаюць перавагу авіятранспарту? |