§ 24. ГЕАГРАФІЯ ХІМІЧНАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ СВЕТУ
Успамінаем. Што з’яўляецца сыравінай для развіцця хімічнай прамысловасці? Якія віды прадукцыі вырабляе хімічная прамысловасць? Чым адрозніваецца спецыялізацыя хімічнай прамысловасці развітых краін і краін свету, якія развіваюцца? |
Для чаго мы гэта вывучаем? Падумайце, ці магчыма ў цяперашні час чалавеку цалкам адмовіцца ад выкарыстання прадукцыі хімічнай прамысловасці. Якую прадукцыю хімічнай вытворчасці ваша сям’я выкарыстоўвае штодня? Як вы лічыце, ці патрэбны сучаснаму грамадству высокакваліфікаваныя спецыялісты ў галіне хімічнай вытворчасці і чаму штогод абнаўляецца пералік спецыяльнасцей па падрыхтоўцы спецыялістаў-хімікаў ва ўстановах адукацыі? |
Геаграфія міжнароднага гандлю асноўнай хімічнай прадукцыяй. Гандаль мінеральнымі ўгнаеннямі паказвае значны рост. Найбуйнейшымі экспарцёрамі азотных угнаенняў выступаюць Расія (9,1 млн т), Кітай (7,2) і Нідэрланды (2,6 млн т). Галоўным экспарцёрам калійных угнаенняў традыцыйна выступае Канада (9,6 млн т), другое і трэцяе месцы займаюць Расія (6,9) і Беларусь (4,2 млн т). Лідарам экспарту фосфарных угнаенняў з’яўляецца Марока (5,1 млн т), другую пазіцыю займае Кітай (5,0), трэцюю — Расія (3,4 млн т).
Падвядзём вынікі. Хімічная прамысловасць — галіна апрацоўчай прамысловасці, якая дынамічна развіваецца. У структуры хімічнай прамысловасці свету вылучаюць ..., ... і ... . Міжнародная спецыялізацыя абумовіла вылучэнне ..., ... і ... рэгіёнаў хімічнай прамысловасці. Хімічная прамысловасць характарызуецца высокай ступенню ўцягнутасці ў міжнародны геаграфічны падзел працы і транснацыяналізацыі. |
Праверым свае веды. 1. У чым адрозненне асноўных мадэлей размяшчэння хімічнай прамысловасці? 2. Чаму адбыліся змены ў структуры вытворчасці мінеральных угнаенняў? 3. Чаму Кітай заняў лідзіруючыя пазіцыі ў вытворчасці хімічнай прадукцыі? 4. Як змянілася структура хімічнай прамысловасці пад уплывам НТР? |
Ад простага да складанага. Складзіце ментальную карту «Хімія ў жыцці чалавека». |
Ад тэорыі да практыкі. Выкарыстоўваючы картаграфічны матэрыял, матэрыял вучэбнага дапаможніка і дадатковую літаратуру, запоўніце табліцу ў сшытку. |
| Падарожжа па Глабальнай сетцы. Сайт часопіса «Хімія і жыццё». |
|
|
| Сайт Міжнароднай асацыяцыі вытворцаў угнаенняў. | |
|
| Сайт ТНК BASF. | |
|
| Сайт ТНК Bayer. | |
|
| Сайт ТНК Saudi Basic Industries. | |