§ 22. ГЕАГРАФІЯ МЕТАЛУРГІІ СВЕТУ
Успамінаем. Руды якіх металаў адносяцца да чорных металаў, якіх — да каляровых? З чаго вырабляецца першасны метал, з чаго — другасны? Якія фактары ўплываюць на размяшчэнне металургічных вытворчасцей? Як звязаны паміж сабой электраэнергетыка і вытворчасць каляровых металаў? |
Для чаго мы гэта вывучаем? Ці магчыма сёння адмовіцца ад выкарыстання металаў і замяніць іх іншымі канструкцыйнымі матэрыяламі? Ці аказала ўплыў НТР на развіццё металургічнага комплексу? Для чаго насельніцтва збірае металалом? |
Ад тэорыі да практыкі. Выканайце практычныя работы. 24. «Вызначэнне геаграфічных асаблівасцей выплаўлення чыгуну і сталі» (на ўзроўні рэгіёнаў і вядучых краін). 25. «Геаграфічны аналіз алюмініевай прамысловасці свету» (праца з контурнай картай). |