§ 21. ГЕАГРАФІЯ ЭНЕРГЕТЫКІ СВЕТУ

Успамінаем. Якія рэсурсы свету адносяцца да энергетычных? Якія краіны свету маюць буйныя запасы нафты і прыроднага газу? Якія краіны валодаюць буйнымі запасамі каменнага вугалю? Якія віды электрастанцый існуюць?

Для чаго мы гэта вывучаем? Ці магчыма сёння ўявіць жыццё без электрычнай энергіі? Чаму развіццё энергетыкі аказвае вызначальны ўплыў на развіццё ўсіх астатніх відаў гаспадарчай дзейнасці людзей? Ці існуюць праблемы ў грамадстве, звязаныя з развіццём энергетычнага комплексу?

Міжнародны гандаль электраэнергіяй. У міжнародным гандлі электраэнергіяй па аб’ёмах экспарту вылучаюцца Германія (78,8 млн кВт·г), Канада (73) і Францыя (61 млн кВт·г). Больш за ўсё імпартуюць электраэнергіі такія краіны, як ЗША (81 млн кВт·г), Італія (47) і Бразілія (34 млн кВт·г).

Падвядзём вынікі. Энергетыка забяспечвае развіццё галін індустрыяльнага сектара эканомікі. У структуры энергетыкі вылучаюць ..., ..., ... прамысловасці, а таксама ... . Электрычная энергія вырабляецца на ..., ..., ... . У выніку скарачэння запасаў паліўных рэсурсаў усё больш актыўнае развіццё атрымлівае ... .

Праверым свае веды. 1. У чым падабенства і адрозненні геаграфіі запасаў і здабычы нафты і прыроднага газу? 2. У чым заключаюцца адрозненні ў рэгіянальнай структуры здабычы нафты, прыроднага газу і вугалю? 3. Якія змены ў геаграфіі здабычы нафты і прыроднага газу адбыліся ў цяперашні час? 4. Ці адмовіцца сусветная супольнасць ад атамнай энергетыкі? 5. Ці магчымая поўная замена традыцыйнай электраэнергетыкі на альтэрнатыўную?

Ад простага да складанага. Існуе меркаванне, што камерцыйна выгаднай альтэрнатывай выкапнёваму паліву ў бліжэйшы час не стане ні атамная, ні сонечная энергетыка, тым больш энергія прыліваў. Якія змены павінны адбыцца, каб гэта сцвярджэнне страціла сваю актуальнасць?

Ад тэорыі да практыкі. 1. Выкарыстоўваючы картаграфічны матэрыял, матэрыял вучэбнага дапаможніка і дадатковую літаратуру, падрыхтуйце паведамленне «Геаграфія гідраэнергетыкі свету», улічваючы наступныя характарыстыкі галіны: 1) фактары развіцця гідраэнергетыкі; 2) доля ГЭС у структуры сусветнай вытворчасці электраэнергіі; 3) краіны, дзе гідраэнергетыка з’яўляецца вызначальнай у структуры электраэнергетыкі; 4) вядучыя сусветныя вытворцы гідраэнергіі; 5) рэкі, на якіх пабудаваны найбуйнейшыя ГЭС свету.

Падарожжа па Глабальнай сетцы.
Сайт Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ).