§ 20. ПРАМЫСЛОВАСЦЬ СВЕТУ, АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА
![]() Успамінаем. Якія галіны адносяць да здабыўной і апрацоўчай прамысловасці? Якія галіны спецыялізацыі характэрныя для апрацоўчай прамысловасці развітых краін і краін, якія развіваюцца? Як галіновая структура прамысловасці адлюстроўвае ўзровень развіцця краіны? Чым вызначаецца размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў? |
![]() Для чаго мы гэта вывучаем? Ці будуць у бліжэйшы час адбывацца значныя змены ў структуры прамысловасці? Ці лічыце вы, што ад узроўню развіцця прамысловасці залежыць узровень развіцця эканомікі краіны ў цэлым? Адказ растлумачце. Якія галіны прамысловасці ўзніклі ў канцы XX – пачатку XXI ст.? |
Структура прамысловасці. У прамысловасці свету існуе вялікая колькасць падгалін, якія вылучаюцца па розных прыкметах — прызначэнні прадукцыі, сыравіны, тэхналогіях і г. д. Асноўнымі з іх з’яўляюцца здабыўная і апрацоўчая прамысловасць.
Здабыўная (горназдабыўная) прамысловасць уяўляе з сябе комплекс галін, якія займаюцца здабычай і ўзбагачэннем карысных выкапняў на нафтапрамысловых і газаздабыўных прадпрыемствах, платформах на марскім шэльфе, шахтах, рудніках, горнаўзбагачальных камбінатах і інш. (мал. 139).
Апрацоўчая прамысловасць уяўляе з сябе комплекс галін і відаў эканамічнай дзейнасці, якія ажыццяўляюць механічную, фізічную, хімічную, біятэхналагічную, нанатэхналагічную трансфармацыю матэрыялаў у новы прадукт, а таксама зборку кампанентаў (мал. 140).

ў Паўночным моры

эканамічнай дзейнасці ў структуры
апрацоўчай прамысловасці свету, %
![]() Папрацуем з атласам. Выкарыстоўваючы карты атласа, назавіце краіны, дзе атрымала развіццё здабыўная прамысловасць, і краіны з высокім узроўнем развіцця апрацоўчай прамысловасці. |
Ва ўмовах хуткага ўкаранення дасягненняў НТР у структуры апрацоўчай прамысловасці ўтварыліся высокатэхналагічныя галіны. Яны ўключаюць вытворчасць: 1) самалётаў і касмічных апаратаў; 2) офіснай, бухгалтарскай і камп’ютарнай тэхнікі; 3) фармацэўтыкі; 4) абсталявання для радыё, тэлебачання і сувязі; 5) высокадакладных, медыцынскіх і аптычных прыбораў.