*§ 19-2. ЛЯСНАЯ ГАСПАДАРКА СВЕТУ, АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА

Успамінаем. Што такое лясістасць? Ці раўнамерна размешчаны лясныя рэсурсы на Зямлі? Чым адрозніваецца геаграфія размяшчэння лясных рэсурсаў у паўночным і паўднёвым паўшар’ях? Якое значэнне лесу ў жыцці чалавека?

Для чаго мы гэта вывучаем? Падумайце, ці магчыма ў цяперашні час чалавеку цалкам адмовіцца ад выкарыстання драўніны і замяніць яе новымі канструкцыйнымі матэрыяламі? Што вы можаце зрабіць у мэтах захавання лясных рэсурсаў? Якія змены прыродных працэсаў выклікаюць скарачэнне плошчы лясных рэсурсаў?

Лесапрамысловы комплекс свету, галіновая структура.

Лесапрамысловы комплекс (ЛПК) — сукупнасць узаемазвязаных і ўзаемаабумоўленых галін вытворчасці, якія займаюцца гаспадарчым выкарыстаннем лясных рэсурсаў.

У галіновай структуры лесапрамысловага комплексу вылучаюць пяць відаў вытворчасцей (мал. 137-4).

Мал.
Мал. 137-4. Склад лесапрамысловага комплексу свету

Мэблевая прамысловасць, якая разглядалася раней як частка дрэваапрацоўкі, і паліграфічная прамысловасць у сучаснай сусветнай гаспадарцы ўяўляюць сабой самастойныя вытворчасці.

Клуб знаўцаў-эканомікагеографаў. Чаму найбольшыя маштабы лесанарыхтовак характэрныя для краін, якія развіваюцца?

Сучасны ЛПК характарызуецца выпускам вельмі шырокага пераліку прадукцыі (табл. *14).

Табліца *14. Віды прадукцыі лесапрамысловага комплексу свету
Табл.