§ 5. ГЕАПАЛІТЫКА, МЕСЦА Ў СІСТЭМЕ ГЕАГРАФІЧНЫХ НАВУК

Успамінаем. Што такое палітычная геаграфія? Што з’яўляецца аб’ектам вывучэння палітычнай геаграфіі? Якія асноўныя рысы палітыка-геаграфічнага становішча Рэспублікі Беларусь?

Для чаго мы гэта вывучаем? Для чаго сучаснай дзяржаве неабходна выпрацоўваць геастратэгіі? Якія пытанні складаюць сферу інтарэсаў палітычнай геаграфіі і геапалітыкі? Якімі ведамі павінен валодаць сучасны спецыяліст у галіне геапалітыкі?

Ад тэорыі да практыкі. Выканайце практычныя работы.
1. «Параўнальная характарыстыка дзяржаўных меж і тэрыторыі дзвюх краін свету» (на выбар).
2. «Параўнальная характарыстыка палітыка-геаграфічнага становішча дзвюх краін» (на выбар) па тыпавым плане.
3. «Міратворчыя місіі ААН: гісторыя, прычыны і геаграфія».