§ 18. Алкіны
Фізічныя ўласцівасці
Фізічныя ўласцівасці алкінаў падобныя да ўласцівасцей адпаведных алкенаў. Так, алкіны з лікам атамаў вугляроду ў малекуле 2—4 пры пакаёвай тэмпературы з’яўляюцца бясколернымі газападобнымі рэчывамі. Алкіны з лікам атамаў вугляроду ў малекуле ад 5 да 16 — вадкасці. Алкіны з лікам атамаў вугляроду ў малекуле больш за 16 уяўляюць сабой цвёрдыя рэчывы. Тэмпературы кіпення некаторых алкінаў неразгалінаванай будовы прыведзены ў табліцы 18.1.
| Назва | Структурная формула | Тэмпература кіпення (tкіп, °С) |
| Этын | HС |
–84 |
| Прапін | HС |
–23 |
| Бутын-1 | HС |
–8 |
| Пентын-1 | HС |
39 |
| Гексін-1 | HС |
71 |
| Гептын-1 | HС |
100 |
| Актын-1 | HС |
126 |
Алкіны нерастваральныя ў вадзе, але добра раствараюцца ў арганічных растваральніках.
Шчыльнасць вадкіх і цвёрдых алкінаў меншая, чым у вады.