Уводзіны



 1. Узгадайце, калі пачалося развіццё мастацкага слова на тэрыторыі Беларусі. 
 2. Якія літаратурныя творы вам найбольш спадабаліся? Чым яны вылучаюцца (сюжэт, персанажы, майстэрства аўтара або інш.)?

ІІ. Тэорыя літаратуры як навука

Дазваляе разабрацца ў літаратурных напрамках і плынях, складаных шляхах развіцця нацыянальнага прыгожага пісьменства, літаратурных родах і жанрах, вершаваных памерах, мастацкіх сродках, якія ствараюць індывідуальны стыль пісьменніка, а таксама ў іншых аспектах літаратурнай творчасці. Гэта дае магчымасць і чытачам, і навукоўцам правільна зразумець і вытлумачыць мастацкія вартасці тэкстаў, іх сэнс, ролю ў літаратурным працэсе. Напрыклад, тэарэтыкі прапануюць аднастайна прымяняць паняцце лірызму як «элемента эмацыянальнасці, паэтычнай усхваляванасці ў творах мастацтва», каб пазбегнуць двухсэнсоўнасці, розных трактовак.