§ 17. Сацыяльныя адносіны ў сярэднявечных цывілізацыях Азіі

Што было ўласціва грамадскім адносінам у сярэднявечных цывілізацыях Азіі? У чым праяўляліся іх адрозненні ад грамадскіх адносін у заходнееўрапейскай цывілізацыі? Што было агульнага?
Якія былі асаблівасці дзяржаўнага кіравання і сацыяльных адносін у краінах Старажытнага Усходу? Якую ролю адыгрывала рэлігія ў арганізацыі грамадскага жыцця сярэднявечных цывілізацый у Азіі? Успомніце азначэнне паняццяў «іерархія», «канфуцыянства», «варна». (Гісторыя Сярэдніх вякоў, 6 клас)
Пытанні
1. Складзіце воблака слоў з новых паняццяў, якія сустрэліся вам у тэксце параграфа. Пастарайцеся выкарыстаць гэтыя паняцці пры адказе на наступныя пытанні.
2. Параўнайце сістэмы землеўладання ў сярэднявечных Кітаі і Японіі. У чым было асноўнае іх адрозненне? Што ў развіцці Японіі адрознівалася ад звычайнай усходняй мадэлі?
3. У чым было падабенства грамадскіх адносін у сярэднявечных Японіі і Заходняй Еўропе?
4. Прывядзіце прыклады, якія пацвярджаюць, што іслам рэгуляваў сацыяльныя адносіны ў Арабскім халіфаце.
5. Якія змены адбыліся ў сацыяльнай структуры Індыі ў перыяд Сярэднявечча ў параўнанні з перыядам старажытнай гісторыі? Наколькі сур’ёзна гэтыя змены закранулі грамадскі лад Індыі?
6. Падрыхтуйце ілюстраваны электронны каталог, прысвечаны культурным дасягненням сярэднявечных цывілізацый Азіі.