§ 17. Сацыяльныя адносіны ў сярэднявечных цывілізацыях Азіі

Што было ўласціва грамадскім адносінам у сярэднявечных цывілізацыях Азіі? У чым праяўляліся іх адрозненні ад грамадскіх адносін у заходнееўрапейскай цывілізацыі? Што было агульнага?
Якія былі асаблівасці дзяржаўнага кіравання і сацыяльных адносін у краінах Старажытнага Усходу? Якую ролю адыгрывала рэлігія ў арганізацыі грамадскага жыцця сярэднявечных цывілізацый у Азіі? Успомніце азначэнне паняццяў «іерархія», «канфуцыянства», «варна». (Гісторыя Сярэдніх вякоў, 6 клас)
6. Культура
У сярэднявечных азіяцкіх грамадствах прыбытак прыносілі зямля і ўраджай з яе. Таму гаспадарчае жыццё грунтавалася на падпарадкаванні або заняволенні сялян для таго, каб іх праца прыносіла пастаянны прыбытак. Правіцелі захоўвалі дэспатычную ўладу і лічыліся ўладальнікамі ўсёй зямлі ў краіне. У аснове сацыяльнай структуры сярэднявечных грамадстваў знаходзіліся ідэі жорсткай сацыяльнай дыферэнцыяцыі. У большасці грамадстваў перайсці ў іншую сацыяльную групу было вельмі складана. У некаторых грамадствах, напрыклад, у індыйскай сістэме кастаў, пераход быў зусім немагчымы.
