§ 12. Візантыя ў Сярэднявеччы

Якія былі асаблівасці дзяржаўнага, грамадскага і культурнага развіцця Візантыі? З чым яны былі звязаны?
Калі і чаму адбыўся падзел Рымскай імперыі на Заходнюю і Усходнюю? Якія дзяржавы былі самымі вялікімі на палітычнай карце Еўропы ў Раннім сярэднявеччы? Якія былі прычыны расколу хрысціянства на заходнюю і ўсходнюю цэрквы? Дайце азначэнне паняццям «мазаіка», «фрэска», «абраз». (Гісторыя Сярэдніх вякоў, 6 клас; § 10 гэтага вучэбнага дапаможніка)
Пытанні
1. Вызначце храналагічныя рамкі існавання Візантыйскай імперыі. Перадайце яе гісторыю ў 4–5 сказах.
2. У чым былі асаблівасці імператарскай улады ў Візантыі? Што збліжала візантыйскага імператара са старажытнымі ўсходнімі правіцелямі?
3. Якія сацыяльныя групы можна вылучыць у візантыйскім грамадстве? Ахарактарызуйце становішча кожнай з іх.
4. Чым адрознівалася становішча хрысціянскай царквы ў Візантыі і ў Заходняй Еўропе?
5. У чым праяўляўся ўплыў Антычнасці на гісторыю і культуру Візантыі? Як вы думаеце, чаму Візантыя (у адрозненне ад Заходняй Еўропы) змагла захаваць антычныя традыцыі?
6. Напішыце эсэ «Унёсак Візантыі ў сусветную культуру».