§ 10. Еўропа хрысціянская

Якім чынам каталіцкая царква ўплывала на палітычную сітуацыю ў краінах Заходняй Еўропы і сістэму каштоўнасцяў еўрапейцаў Сярэднявечча?
Калі і якім чынам узнікла хрысціянства? Чаму яно стала дзяржаўнай рэлігіяй у Старажытным Рыме? Дайце азначэнне паняццям «каталіцкая царква», «духавенства», «місіянеры», «манаства». (Гісторыя Сярэдніх вякоў, 6 клас; § 7 гэтага вучэбнага дапаможніка)
Пытанні
1. Складзіце воблака слоў з новых паняццяў параграфа.
2. Пералічыце шляхі ажыццяўлення хрысціянізацыі Еўропы і прывядзіце прыклады.
3. Ахарактарызуйце сістэму кіравання рымскай хрысціянскай царквой.
4. Якія фактары сталі падставай для сутыкнення паміж заходняй і ўсходняй хрысціянскімі цэрквамі?
4-1. Складзіце схему, якая паказвае структуру рымскай каталіцкай царквы, і ахарактарызуйце сістэму кіравання царквой.
4-2. Чаму вяршэнства ў каталіцкай царкве атрымаў менавіта рымскі біскуп?
5. Прадстаўце адрозненні каталіцызму і праваслаўя ў выглядзе табліцы.
6. Прывядзіце факты, якія даказваюць значны ўплыў рымскіх пап у Заходняй Еўропе ў ІХ–ХІІІ стст. З чым гэта было звязана?
7. Ахарактарызуйце ўяўленні сярэднявечнага чалавека аб уладкаванні сусвету і яго сістэму жыццёвых каштоўнасцяў. З чым, на вашу думку, было звязана такое ўяўленне пра сусвет?