§ 9. Еўропа феадальная

Як змяняліся сацыяльныя адносіны ў сярэднявечным феадальным грамадстве? З чым гэта было звязана?
Як свабодныя сяляне станавіліся залежнымі? Як узнікалі гарады? Успомніце азначэнне паняццяў «феод», «феадал», «сеньёр», «васал», «саслоўе», «натуральная гаспадарка», «таварна-грашовая гаспадарка». (Гісторыя Сярэдніх вякоў, 6 клас)
Пытанні
1. Складзіце воблака слоў з незнаёмых вам гістарычных паняццяў, якія сустрэліся ў параграфе.
2. З чым былі звязаны змены ў становішчы сялян у перыяд Сярэднявечча і ўсталяванне павіннасцяў?
3. Што ўяўлялі з сябе пазямельныя і асабістыя абавязацельствы васалаў і сеньёраў у адносінах адзін да аднаго?
3-1. Пакажыце ў форме лагічнага ланцужка працэс станаўлення сярэднявечнага заходнееўрапейскага грамадства і ахарактарызуйце становішча кожнага саслоўя.
4. Як змены ў сістэме феадальнага землеўладання паўплывалі на адносіны паміж сеньёрамі і васаламі?
5. Ахарактарызуйце горад, які мае самакіраванне, па наступных пунктах: а) сацыяльная структура; б) заняткі жыхароў; в) аб’яднанні гараджан; г) кіраванне горадам.
6. Якія змяненні адбыліся ў жыцці людзей з пераходам ад натуральнай гаспадаркі да таварна-грашовай?