§ 8. Палітычная карта сярэднявечнай Еўропы

Якія змены адбываліся на палітычнай карце Еўропы ў Сярэднявеччы? Якія агульныя тэндэнцыі праявіліся ў развіцці дзяржаўнасці ў перыяд феадалізму?
Якімі прычынамі было выклікана Вялікае перасяленне народаў і як яно паўплывала на гісторыю Еўропы? Успомніце азначэнні паняццяў «феадалізм», «феадальная раздробленасць», «Рэканкіста», «саслоўна-прадстаўнічая манархія». (Гісторыя Сярэдніх вякоў, 6 клас)
Пытанні
1. Якія, на вашу думку, галоўныя вынікі палітычнага развіцця Еўропы ў Раннім сярэднявеччы?
2. Што, на ваш погляд, стала асноўнай прычынай феадальнай раздробленасці?
3. На прыкладзе Францыі растлумачце механізм фарміравання цэнтралізаванай дзяржавы. Якія былі асаблівасці аб’яднаўчых працэсаў у іншых заходнееўрапейскіх краінах?
4. Якія прычыны прывялі да стварэння саслоўных прадстаўніцтваў у сярэднявечных дзяржавах Еўропы? Якія былі функцыі англійскага і французскага парламентаў?
5. Параўнайце прадстаўленыя ў параграфе картасхемы і прасачыце, як мянялася «палітычнае аблічча» Еўропы ў розныя перыяды Сярэднявечча. Пракаментуйце вынікі даследавання аднакласнікам.
6. З дапамогай дадатковых крыніц інфармацыі ахарактарызуйце адносіны Англіі і Францыі ў XIV–XV стст.