*§ 21—22-3. Дзейнасць антыгітлераўскай кааліцыі
Ключавая ідэя: Вялікая Перамога ў Другой сусветнай вайне была дасягнута агульнымі намаганнямі краін антыгітлераўскай кааліцыі, але вырашальную ролю ў разгроме фашысцкага блока адыграў Савецкі Саюз.
Антыгітлераўская кааліцыя фарміравалася ў перыяд з лета 1941 г. да лета 1942 г. У гэты час асноўным пытаннем для СССР было адкрыццё другога фронту, аднак яго вырашэнне зацягнулася да лета 1944 г., калі пераломны момант у вайне быў ужо пяройдзены, а ваенная магутнасць Савецкага Саюза ні ў каго не выклікала сумненняў.
Пытанні
1. Сфармулюйце вызначэнне паняцця «антыгітлераўская кааліцыя». Колькі краін сталі яе ўдзельнікамі? Складзіце храналагічную табліцу «Складванне антыгітлераўскай кааліцыі».
2. Прывядзіце прыклады паспяховага супрацоўніцтва краін антыгітлераўскай кааліцыі.
3. Запоўніце табліцу «Міжнародныя канферэнцыі перыяду Другой сусветнай вайны». Крытэрыі для параўнання выберыце самастойна.
5. Параўнайце Венскую, Версальска-Вашынгтонскую, Ялцінска-Патсдамскую сістэмы міжнародных адносін. Вызначце іх асаблівасці.
6. Ахарактарызуйце дзейнасць антыгітлераўскай кааліцыі. Якія існавалі праблемы? Як яны былі вырашаны? Вызначце ўнёсак краін антыгітлераўскай кааліцыі ў разгром фашысцкага блока.