§ 15-2. Утварэнне СССР
Ключавая ідэя: з кангламерату розных дзяржаўных і нацыянальна-дзяржаўных утварэнняў, на якія распалася Расійская імперыя, была ўтворана новая сацыялістычная дзяржава.
На тэрыторыі зніклай Расійскай імперыі на фоне ўзмацнення нацыяналістычных памкненняў асобных тэрыторый запанавала ідэя стварэння адзінай дзяржавы на чале з бальшавікамі. СССР, утвораны як федэрацыя нацыянальных рэспублік, фактычна з’яўляўся ўнітарнай дзяржавай дзякуючы адзінай камуністычнай партыі, якая кантралявала ўсе ўрадавыя органы ўлады. У рамках СССР пачалася рэалізацыя савецкай эканамічнай мадэлі.
Пытанні
1. Растлумачце значэнне паняццяў «аўтаномія», «федэрацыя». Прывядзіце прыклады сучасных федэратыўных дзяржаў, аўтаномій у складзе незалежных дзяржаў.
2. Вылучыце аб’ектыўныя і суб’ектыўныя фактары, якія садзейнічалі ўтварэнню СССР. У якой форме было декларавана дзяржаўнае ўладкаванне СССР, у якой яно рэальна ажыццявілася? Выкарыстоўвайце матэрыялы рубрыкі «Лабараторыя гісторыка».
3. У чым вы бачыце прычыны трансфармацыі федэратыўнай дзяржавы ва ўнітарную?
4. Параўнайце сістэму дзяржаўнага кіравання ў СССР па Канстытуцыях 1924 і 1936 гг.
5. Сфармулюйце вызначэнне паняцця «культ асобы». Чаму ў савецкім грамадстве сфарміраваўся культ асобы І. В. Сталіна? Ці можаце вы прывесці іншыя гістарычныя прыклады існавання культу асобы? Дайце ацэнку гэтай гістарычнай з’яве.
6. Якую ролю ў пабудове новага грамадства павінна была адыграць культура? Вызначце складальнікі культурнай рэвалюцыі і яе вынікі.
7. Ці можна лічыць утварэнне СССР завяршэннем рэвалюцыйнага працэсу? Параўнайце сістэму дзяржаўнага кіравання СССР з сістэмай адной з заходніх краін (на выбар). У чым вы бачыце яе перавагі і недахопы?