§ 24. Навукова-тэхнічны прагрэс і фарміраванне постіндустрыяльнага грамадства

Ключавая ідэя: станаўленне постіндустрыяльнага грамадства непасрэдна звязана з глабальнай інфармацыйнай рэвалюцыяй.

Адным з фактараў, якія шмат у чым вызначылі гісторыю сучаснага грамадства, стала навукова­тэхнічная рэвалюцыя (НТР). Дасягненні навукі і тэхнікі не толькі істотна змянілі характар вытворчых працэсаў, але і карэнным чынам паўплывалі на ўсё чалавечае жыццё. Найноўшыя тэхналогіі праніклі ў самыя аддаленыя куткі планеты, збліжаючы шляхі развіцця асобных краін і народаў.

Асаблівае меркаванне