§ 4-1. Еўрапейскія рэвалюцыі і нацыянальныя рухі пасля Венскага кангрэса

Ключавая ідэя: рэвалюцыйныя падзеі ў Еўропе садзейнічалі станаўленню дэмакратычнага грамадства, дзякуючы ім былі канчаткова ліквідаваны феадальныя парадкі.

Частковая рэстаўрацыя ранейшых парадкаў у постнапалеонаўскай Еўропе прывяла да ўздыму рэвалюцыйнага руху, які адстойваў буржуазныя пераўтварэнні. Рэвалюцыйны ўздым выліўся ў далейшым у серыю еўрапейскіх рэвалюцый, вядомых як «вясна народаў».

Пытанні

1. Акрэсліце значэнні паняццяў «буржуазная рэвалюцыя», «буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя». Прывядзіце прыклады такіх рэвалюцый.

2. Чаму, нягледзячы на ўсе намаганні «Свяшчэннага саюза» па задушэнні рэвалюцый, у 20-я гг. XIX ст. у шэрагу краін прайшла хваля рэвалюцыйных выступленняў?

3. Параўнайце еўрапейскія рэвалюцыі, запоўніўшы абагульняючую табліцу.

4. У якіх краінах рэвалюцыйны рух быў звязаны з вырашэннем нацыянальнага пытання? Як яно было вырашана? Выкарыстоўвайце матэрыялы рубрык.

5. Як змянілася карта Еўропы да 1871 г. у параўнанні з пачаткам XIX ст.?

6. Да якіх змен у грамадстве прывялі еўрапейскія рэвалюцыі XIX ст.?