§ 6–1. Спыненне існавання СССР
1. Калі і з якой мэтай быў створаны СССР?
2. Якімі былі асноўныя напрамкі палітыкі перабудовы?
7. Стварэнне СНД
10 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову, якая скасавала дамову аб стварэнні СССР ад 30 снежня 1922 г., і ратыфікаваў пагадненне аб стварэнні СНД, 12 снежня дакумент быў ратыфікаваны Вярхоўным Саветам Расіі.
13 снежня ў Ашхабадзе адбылася сустрэча кіраўнікоў пяці Цэнтральнаазіяцкіх рэспублік (Казахстан, Кіргізія, Таджыкістан, Туркменія і Узбекістан). Рэспублікі выказалі згоду ўвайсці ў СНД. Прэзідэнт Казахстана Н. А. Назарбаеў прапанаваў сабрацца ў Алма-Аце для абмеркавання пытанняў і прыняцця сумесных рашэнняў. На сустрэчу прыбылі кіраўнікі адзінаццаці рэспублік былога СССР (акрамя краін Прыбалтыкі і Грузіі). 21 снежня 1991 г. была падпісана Дэкларацыя, у якой выкладаліся мэты і прынцыпы СНД. У дакуменце канстатаваўся факт спынення існавання СССР з утварэннем СНД.
Алма-ацінская сустрэча завяршыла працэс утварэння незалежных дзяржаў на постсавецкай прасторы. У былых рэспублік СССР пачалася незалежная гісторыя.