Атрыманне солей
Спосабы атрымання солей шматлікія і разнастайныя, пры гэтым яны з’яўляюцца адлюстраваннем хімічных уласцівасцей аксідаў, кіслот, асноў. Напрыклад, некаторыя найважнейшыя спосабы можна паказаць як узаемадзеянне рэчываў розных класаў. Гэта наглядна ілюструюць прыведзеныя ніжэй ураўненні рэакцый.
| Рэагенты | Ураўненне рэакцыі |
| Метал і неметал |
Cu + Cl2 = CuCl2 |
| Асноўны і кіслотны аксіды |
MgO + SiO2 MgSiO3 |
| Асноўны аксід і кіслата |
FeO + H2SO4 = FeSO4 + H2O |
| Кіслотны аксід і аснова |
CO2 + Ca(OH)2 = CaCO3↓ + H2O |
| Кіслотны аксід і аснова |
HCl + NaOH = NaCl + H2O |
| Кіслата і соль |
2HCl + CaCO3 = CaCl2 + H2O + CO2↑ |
| Шчолач і соль |
3NaOH + FeCl3 = Fe(OH)3↓ + 3NaCl |
| Метал і кіслата |
Mg + 2HCl = MgCl2 + H2↑ |
| Метал і соль |
Fe + CuSO4 = FeSO4 + Cu |
| Неметал і соль |
Сl2 + 2KBr = 2KCl + Br2 |