§ 1. Уводзіны


Якое значэнне мае вывучэнне гісторыі для развіцця грамадства?
Што вывучае гісторыя? На якія перыяды падзяляецца сусветная гісторыя? Што такое гістарычная крыніца? Якія існуюць віды гістарычных крыніц? (Гісторыя Старажытнага свету, 5 клас)
Пытанні
1. Прасачыце эвалюцыю паняцця «гісторыя». Сфармулюйце сучаснае азначэнне гісторыі як галіны навуковых ведаў.
2. Складзіце ментальную карту або схему «Асноўныя паняцці гістарычнай навукі».
*2–1. Ахарактарызуйце кожны этап развіцця гістарычнай навукі. Выкарыстоўвайце для гэтага дадзеныя табліцы, змешчанай у п. 2-2. Якія найважнейшыя змены ў гістарычнай навуцы адбыліся на сучасным этапе?
3. Якія цэнтры гістарычных даследаванняў існуюць у вашай вобласці або горадзе? Высветліце, якія гістарычныя даследаванні яны праводзяць і якія працы былі імі выдадзены.
4. Падрыхтуйце з прыцягненнем дадатковых крыніц паведамленне ў фармаце артыкула для Вікіпедыі аб адным з вядомых беларускіх гісторыкаў.
5. Напішыце эсэ «Значэнне гісторыі для фарміравання сучаснага чалавека».
*6-1. Якія праблемы існуюць пры рэканструкцыі гістарычнага мінулага? Як іх можна пераадолець?