§ 28. МАГЧЫМЫЯ ШЛЯХІ ВЫРАШЭННЯ ГЛАБАЛЬНЫХ ПРАБЛЕМ
Успамінаем. Якія глабальныя праблемы ў большай ступені абумоўлены прыроднымі працэсамі? Якія глабальныя праблемы з’явіліся ў сувязі з інтэнсіўным уздзеяннем чалавека на прыроднае асяроддзе? Як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на развіццё чалавецтва?
Вывучаем, каб ведаць. Чаму вырашэнне глабальных праблем з’яўляецца актуальнай задачай для ўсяго чалавецтва? Як чалавек ставіцца да глабальных праблем? Як можна вырашыць глабальныя праблемы чалавецтва?
Клуб знаўцаў-географаў. У сцэнарным прагнозе АЭСР «Перспектывы навакольнага асяроддзя да 2050 года» прапанаваны меры, якія павінна распачаць сусветная супольнасць для захавання навакольнага асяроддзя. Натуральна, яны павінны быць адаптаваныя краінамі пад свой узровень развіцця, забяспечанасць прыроднымі рэсурсамі і экалагічную нагрузку. Але існуюць і агульныя падыходы (мал. 208-1).
Паразважаем. Чаму розным краінам неабходна выкарыстоўваць адзіныя падыходы для захавання навакольнага асяроддзя?