§ 22. ПРЫЧЫНЫ ГЛАБАЛЬНАЙ ЭНЕРГЕТЫЧНАЙ ПРАБЛЕМЫ

Павышаны ўзровень §22-1

icon
Успамінаем. Якія рэсурсы свету адносяцца да энергетычных? Чаму энергетыка з’яўляецца базавай галіной прамысловасці? Якія экалагічныя праблемы ўзнікаюць у сувязі з развіццём энергетыкі?
icon
Вывучаем, каб ведаць. Як па аб’ёмах спажывання электрычнай энергіі можна вызначыць узровень сацыяльна-эканамічнага развіцця краін? Энергетыка — рухавік тэхнічнага прагрэсу. Ці так гэта? Які прагноз спажывання энергетычных рэсурсаў у развітых краінах і краінах, якія развіваюцца?

icon Ад тэорыі да практыкі. Выкарыстоўваючы дадатковую літаратуру і рэсурсы Інтэрнэта, падрыхтуйце прэзентацыю на тэму «Роля геатэрмальнай энергетыкі ў эканоміцы Ісландыі».