§ 18-2. АСНОЎНЫЯ СУЧАСНЫЯ ПРАБЛЕМЫ РАЗВІЦЦЯ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ СВЕТУ

Успамінаем. Што такое монакультурная гаспадарка? Якія фактары ўплываюць на зніжэнне запасаў прадуктаў харчавання ў краіне? Як сельская гаспадарка звязана з генетыкай?

Вывучаем, каб ведаць. Чаму страта прадуктаў харчавання з’яўляецца адной з прычын, якія вядуць да голаду? Як клімат паўплываў на змяненне сельскай гаспадаркі? Якія змены павінны адбыцца ў структуры сельскай гаспадаркі, каб забяспечыць насельніцтва планеты харчаваннем? Намаганні навукоўцаў якіх галін павінны быць аб’яднаныя для вырашэння праблемы развіцця сельскай гаспадаркі?
Новыя падыходы да развіцця жывёлагадоўлі. Адным з асноўных напрамкаў развіцця жывёлагадоўлі з’яўляецца скарачэнне харчовых страт і харчовых адходаў.
У жывёлагадоўлі павышэнне эфектыўнасці выкарыстання рэсурсаў плануецца дасягнуць шляхам вырашэння дзвюх асноўных задач: 1) падтрыманне сельскагаспадарчай вытворчасці ў рамках ключавых агульнасусветных гранічных параметраў; 2) скарачэнне маштабаў дэградацыі глебы, вырубкі лясоў, страт біяразнастайнасці і дэфіцытаў, звязаных з выкарыстаннем вады і яе якасцю.