§ 12. УПЛЫЎ ПРЫРОДНЫХ ФАКТАРАЎ І ДЗЕЙНАСЦІ ЧАЛАВЕКА НА ЗЯМЕЛЬНЫЯ І ГЛЕБАВЫЯ РЭСУРСЫ

Успамінаем. Якое значэнне маюць глебы для чалавека і яго гаспадарчай дзейнасці? Ад чаго залежыць натуральная ўрадлівасць глеб? Што такое зямельныя рэсурсы?

Вывучаем, каб ведаць. Чаму важна ведаць сучасны стан зямельных і глебавых рэсурсаў Зямлі? Як глебы ўзаемадзейнічаюць з геасферамі Зямлі? Ці можна пазбегнуць дэградацыі зямель і глеб?
Найважнейшая ўмова недапушчэння дэградацыі глеб — гэта падтрыманне на належным узроўні фізічных уласцівасцей і рэжымаў слоя каранёў. Асаблівае значэнне маюць структурны стан і шчыльнасць складання. Наступствы ўшчыльнення могуць захоўвацца ў глебе на працягу некалькіх гадоў. Звесці да мінімуму зацвярдзенне глеб, а ў перспектыве цалкам яго выключыць можна шляхам максімальнага змяншэння праходаў тэхнікі па палях, палягчэння яе вагі, унясення высокіх доз арганічных угнаенняў.