§ 9. УПЛЫЎ ДЗЕЙНАСЦІ ЧАЛАВЕКА НА ВОДЫ СУШЫ

Успамінаем. Якія прыродныя фактары вызначаюць нераўнамернасць размеркавання рачнога сцёку на Зямлі? Назавіце асноўныя тыпы жыўлення рэк. Як уплываюць паверхневыя і падземныя воды на фарміраванне рэльефу?

Вывучаем, каб ведаць. Як чалавек уплывае на гідрасферу? Навошта трэба ведаць прасторавае размеркаванне вады на сушы? Як рацыянальна выкарыстоўваць рэсурсы гідрасферы?
Уплыў розных відаў гаспадарчай дзейнасці чалавека на колькасць і якасць водных рэсурсаў. Па асаблівасцях паверхневага сцёку вылучаюць тры групы рэгіёнаў свету (мал. 40-7).


Плошча дзвюх апошніх катэгорый каля 35 млн км2, што складае каля 1/4 плошчы сушы свету. Да іх адносяцца басейн Каспійскага мора, Аральскага мора, возера Лабнор, возера Чад і рака Акаванга ў Афрыцы, возера Ісык-Куль (мал. 40-8) і многія іншыя.
Папрацуем з атласам. Знайдзіце на карце асноўныя бяссцёкавыя вобласці свету.