§ 8. ГЕАЭКАЛАГІЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ГІДРАСФЕРЫ

Успамінаем. Як адбываецца вялікі кругаварот вады? Якія воды адносяцца да паверхневых? Якія воды называюцца падземнымі і як яны ўтвараюцца?

Вывучаем, каб ведаць. Чаму важна ведаць, якія працэсы адбываюцца ў гідрасферы? Як гідрасфера ўплывае на іншыя геасферы Зямлі? Як водныя рэсурсы і водазабяспечанасць уплываюць на гаспадарчую дзейнасць чалавека?
Акіян мае важнае транспартнае значэнне. На марскі транспарт прыпадае каля 80 % усяго сусветнага грузаабароту і звыш 95 % перавозак, звязаных з сусветным гандлем. У Сусветным акіяне ўсё большае развіццё атрымліваюць трубаправодны транспарт, лініі электраперадачы. Яны набываюць спецыфічныя рысы, якія вызначаюцца прыроднымі ўмовамі акіяна і дасягненнямі навукова-тэхнічнага прагрэсу. У выніку будаўніцтва тунэляў і мастоў у акіян укараняюцца такія выключна сухапутныя віды транспарту, як аўтамабільны і чыгуначны.