§ 8. ГЕАЭКАЛАГІЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ГІДРАСФЕРЫ

Павышаны ўзровень §8-1 Павышаны ўзровень §8-2

icon
Успамінаем. Як адбываецца вялікі кругаварот вады? Якія воды адносяцца да паверхневых? Якія воды называюцца падземнымі і як яны ўтвараюцца?
icon
Вывучаем, каб ведаць. Чаму важна ведаць, якія працэсы адбываюцца ў гідрасферы? Як гідрасфера ўплывае на іншыя геасферы Зямлі? Як водныя рэсурсы і водазабяспечанасць уплываюць на гаспадарчую дзейнасць чалавека?

Значэнне гідрасферы для жыцця людзей. У жыцці грамадства вада — крытычны фактар многіх эканамічных, грамадскіх і палітычных праблем. Для забеспячэння вадой месцаў, дзе яе не хапае, рэалізуецца комплекс мерапрыемстваў. Напрыклад, бурацца артэзіянскія свідравіны, будуюцца каналы, плаціны з мэтай назапашвання дажджавых і талых вод, ствараюцца сажалкі і вадасховішчы, штучны паліў пры дапамозе розных дажджавальных установак і г. д. У сусветнай гаспадарцы вада выкарыстоўваецца ў энергетыцы, сельскай гаспадарцы, для прамысловага і камунальна-побытавага водазабеспячэння і інш. Водныя аб’екты задзейнічаны ў якасці транспартных магістраляў, рэкрэацыйных зон, у рыбнай гаспадарцы.

Павышаны ўзровень П1

Мінеральныя лячэбныя і сталовыя воды прымяняюцца з бальнеалагічнымі мэтамі. Высокатэмпературныя (геатэрмальныя) воды выкарыстоўваюцца для цеплаэнергетычных патрэб. З высокамінералізаваных прыродных расолаў здабываюць каштоўныя карысныя выкапні: ёд, бром, літый, харчовую соль і інш.

icon Свет і Беларусь. Прывядзіце прыклады назваў мінеральных вод, якія здабываюцца ў Рэспубліцы Беларусь.

Важны складнік гідрасферы — Сусветны акіян. Гэта крыніца карысных выкапняў, біялагічных рэсурсаў, сродак міжкантынентальных сувязей, генератар і рэгулятар клімату нашай планеты. Чалавецтва ўсведамляе яго вялікае значэнне, але спусташае прыродныя рэсурсы акіяна і забруджвае яго акваторыю.

Павышаны ўзровень П2