§ 3. УПЛЫЎ ДЗЕЙНАСЦІ ЧАЛАВЕКА НА ЛІТАСФЕРУ

Успамінаем. Для чаго чалавек выкарыстоўвае прыродныя рэсурсы літасферы? Якія горныя пароды належаць да карысных выкапняў? Што такое мінеральна-сыравінныя рэсурсы?

Вывучаем, каб ведаць. Чаму неабходна ведаць пра ўплыў чалавека на літасферу? Якія экалагічныя і сацыяльна-эканамічныя наступствы выклікае нерацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў літасферы? Як можна зменшыць негатыўны ўплыў чалавека на літасферу?
Уплыў дзейнасці чалавека на літасферу прыводзіць да спусташэння прыродных рэсурсаў, актывізацыі небяспечных геалагічных працэсаў і забруджвання месцаў пражывання біёты. Наступствам такіх парушэнняў з’яўляецца зніжэнне камфортнасці існавання біёты, міграцыя асобных відаў, захворвальнасць і выміранне.
Рацыянальнае выкарыстанне і ахова нетраў Зямлі патрабуюць выканання пэўных умоў (мал. 20-1).

Паразважаем. Як вызначыць найбольш рацыянальны і эканамічна эфектыўны спосаб здабычы карысных выкапняў?