§ 3. УПЛЫЎ ДЗЕЙНАСЦІ ЧАЛАВЕКА НА ЛІТАСФЕРУ


Уплыў дзейнасці чалавека на літасферу прыводзіць да спусташэння прыродных рэсурсаў, актывізацыі небяспечных геалагічных працэсаў і забруджвання месцаў пражывання біёты. Наступствам такіх парушэнняў з’яўляецца зніжэнне камфортнасці існавання біёты, міграцыя асобных відаў, захворвальнасць і выміранне.
Клуб географаў-знаўцаў. Да мерапрыемстваў, якія забяспечваюць зніжэнне забруджвання воднага асяроддзя мораў і акіянаў падчас горных работ, адносяцца: удасканаленне тэхнікі і тэхналогіі падводнай здабычы мінеральнай сыравіны; стварэнне малаводных і безадходных тэхналогіі горнай вытворчасці; выкарыстанне розных метадаў ачысткі сцёкавых вод, забруджаных адходамі горнай вытворчасці; удасканаленне канструкцыі танкераў і тэхналогіі марской здабычы нафты; рэалізацыя мерапрыемстваў па ачыстцы паверхневых акваторый марскіх і рачных партоў ад забруджвання нафтай.