§ 1. ГЕАЭКАЛАГІЧНЫЯ ФУНКЦЫІ ЛІТАСФЕРЫ

Успамінаем. Якімі асноўнымі ўласцівасцямі валодае геаграфічная абалонка? Што ўяўляе з сябе літасфера? Якую будову мае зямная кара?

Вывучаем, каб ведаць. Чаму важна ведаць, якія працэсы адбываюцца ў літасферы? Як літасфера ўплывае на іншыя геасферы? Якое значэнне літасферы ў жыцці чалавека?
Клуб географаў-знаўцаў. Патагеннае ўздзеянне геалагічных, геахімічных і гідрагеахімічных аб’ектаў і працэсаў, а таксама звязаных з імі геафізічных палёў на жывыя арганізмы называецца геапатагенезам. Неаднаразова рабіліся спробы растлумачыць сутнасць з’явы геапатагенезу з розных пазіцый. Аднак фізічны механізм патагеннага ўздзеяння на жывыя арганізмы анамальных зон Зямлі шмат у чым застаецца неразгаданым да гэтага часу.