§ 1. ГЕАЭКАЛАГІЧНЫЯ ФУНКЦЫІ ЛІТАСФЕРЫ

Успамінаем. Якімі асноўнымі ўласцівасцямі валодае геаграфічная абалонка? Што ўяўляе з сябе літасфера? Якую будову мае зямная кара?

Вывучаем, каб ведаць. Чаму важна ведаць, якія працэсы адбываюцца ў літасферы? Як літасфера ўплывае на іншыя геасферы? Якое значэнне літасферы ў жыцці чалавека?
Клуб географаў-знаўцаў. Значная частка захворванняў чалавека, якія звязаны з недахопам ці лішкам у арганізме чалавека хімічных элементаў, абумоўлена паступленнем мікраэлементаў з натуральнай або тэхнагенна ператворанай літасферы.
Прыкладамі такіх захворванняў могуць служыць селенадэфіцыт, жалезадэфіцыт, малібдэнавая падагра і інш. Развіццё захворванняў можа быць справакавана як недахопам і лішкам аднаго хімічнага элемента (Са, Сu, Zn, І, Sr і інш.), так і суадносінамі многіх хімічных элементаў (Со-Сu, Sr-Са, Са-Р і інш.).