ЭРНЭСТ ХЕМІНГУЭЙ
| 1. Што вам вядома пра Эрнэста Хемінгуэя? З якімі творамі пісьменніка вы знаёмы? 2. Экранізацыю якіх твораў Эрнэста Хемінгуэя вы бачылі? Падзяліцеся сваімі ўражаннямі |
Пытаннi
| 1. Ахарактарызуйце вобразы Санцьяга і Маналіна. Параўнайце пачатак аповесці Э. Хемінгуэя «Стары і мора» з фіналам. Якія мастацкія дэталі сведчаць пра глыбіню сяброўства старога і малога? | |
| 2. Вызначце ролю эпізода пра паядынак Санцьяга з магутным неграм у порце ў раскрыцці ідэйнага зместу твора. | |
| 3. Прасачыце эвалюцыю адносін старога чалавека да рыбы. Як гэта характарызуе героя? | |
| 4. Паразважайце, кім з’яўляецца Санцьяга: пераможцам або пераможаным. Чаму? Ці пацвердзіў Санцьяга словы Хемінгуэя пра тое, што чалавека нельга перамагчы? Адказ аргументуйце. | |
| 5. Як характарызуюць Санцьяга апісанні яго сноў? Раскрыйце іх сімволіку. | |
| 6. Вызначце праблематыку аповесці. У якіх словах Санцьяга ўвасоблена аўтарская пазіцыя? Якія агульнагуманістычныя ідэалы сцвярджаў пісьменнік? | |
| 7. У чым заключаецца філасофскі змест аповесці «Стары і мора»? Растлумачце сімвалічны сэнс яе назвы. | |
| 8. Паглядзіце фільм «Стары і мора» (1958, рэжысёр Джон Сцёрджэс). Што і чаму вам хацелася б змяніць, рыхтуючы сучасную версію? | |
| 9. Карыстаючыся інтэрнэт-рэсурсамі, пазнаёмцеся з фотапартрэтам Э. Хемінгуэя, зробленым Юсуфам Каршам. Паразважайце, чаму менавіта гэты фотаздымак стаў самым папулярным. |