|
1. Раскажыце пра гісторыю напісання аповесці «Гандлярка і паэт». Які рэальны факт быў пакладзены ў аснову твора? |
|
2. Які матэрыял у аповесці выконвае ролю экспазіцыі? |
|
3. Ахарактарызуйце побыт жыхароў Камароўкі. Выкажыце свае адносіны да іх маральных і духоўных прыярытэтаў. |
|
4. Раскажыце пра сям’ю Ляновічаў. Як сямейная атмасфера паўплывала на выхаванне дзяцей? Якая мадэль сямейных узаемаадносін вас найбольш прываблівае і чаму? |
|
5. Складзіце падрабязны план характарыстыкі Вольгі Ляновіч. Якія рысы ў яе характары пераважаюць? |
|
6. Якую ролю адыграў Алесь Шпак у духоўным узвышэнні гандляркі? |
 |
7. Паразважайце над праблемай маральнага выбару ў аповесці. |
|
8. Як выявілася ў творы майстэрства псіхалагічнай абмалёўкі характараў? |
|
9. Звярніце ўвагу на кампазіцыю аповесці «Гандлярка і паэт», назавіце асноўныя сюжэтныя лініі ў творы. |
 |
10. Прыдумайце свой фінал аповесці «Гандлярка і паэт». |
 |
11. Параўнайце аповесць з яе экранізацыяй. Паразважайце, чаму сцэнарыст і рэжысёр змянілі фінал твора. |