| 
 Прыклад 12.1. Стварэнне калажа «Гісторыя любімага горада» з фатаграфій, якія былі састараны. 
Калаж (фр. coller — прыклейванне) — гэта стварэнне кампазіцыі з разнастайных элементаў. 
- Адкрыць адну з фатаграфій у рэдактары GIMP. Пры неабходнасці выканаць кадраванне і/або змяніць памер малюнка.
 
- Стварыць новы слой, роўны па памеры самой фатаграфіі, і змясціць яго пад фатаграфію. Выбраць белы колер для слоя:
  
  
- Змяніць памер слоя з фатаграфіяй. Выбраць з кантэкстнага меню слаі з фатаграфіяй «Памер слоя». Задаць такія памеры малюнка, каб ён стаў крыху меншым за белы слой, які знаходзіцца ззаду:
  
  
- Стварыць рамку вакол фатаграфіі. Для гэтага вылучыць слой з фатаграфіяй (Выделение/Выделить все) і выканаць «Правка/Обвести выделенное». Задаць таўшчыню ліній:
  
  
- Зняць вылучэнне (Выделение/Снять выделение) і аб'яднаць слой з фатаграфіяй і белы слой.
 
- Прымяніць да малюнка аперацыю абескаляроўвання (Цвет/Обесцвечивание/ Обесцвечивание…):
  
  
- Змяніць тон малюнка (Цвет/ Тонирование…):
  
  
- Наладзіць яркасць і кантраст малюнка  «Цвет/Яркость-Контраст…»:
  
  
- Захаваць малюнак (Файл/ Экспортировать как…) у папку, у якую па ходзе выканання работы будуць захоўвацца іншыя, аналагічна апрацаваныя фатаграфіі.
 
- Стварыць новы малюнак (Файл/Создать проект…):
  
  
- Перамясціць з папкі ўсе гатовыя малюнкі на палатно новага малюнка. Для павароту выкарыстаць каманду меню «Слой/Преобразования/Произвольное вращение…».
 
- Стварыць цень пад кожнай з фатаграфій (Фильтры/Свет и Тень/ Отбросить тень…):
  
  
- Аб'яднаць усе фатаграфіі з асноўным слоем, які знаходзіцца пад імі (Изображение/Свести изображение).
 
- Дадаць асвятленне (Фильтры/Свет и Тень/Освещение…):
  
  
- Дадаць эфект (Фильтры/Имитация/ Применить текстуру холста…):
  
  
- Захаваць вынік у фармаце JPEG.
 
 
Прыклад 12.2. Стварэнне тэкстуры з літар. 
Тэкстура — малюнак, які прайгравае візуальныя ўласцівасці якіх-небудзь паверхняў або аб'ектаў. 
- Стварыць новы малюнак памерам 640 х 480 пікселяў.
 
- У дыялогу выбару колеру (адкрыць пстрычкай па 
 ) устанавіць колер:  . 
- Стварыць тэкставы слой. Выбраць шрыфт з выгнутымі лініямі — Vivaldi Italic Condensed, колер #ffffff, памер 30 пікселяў. Напісаць літару.
 
- Дубляваць тэкставы слой (Слой/Создать копию слоя). Адлюстраваць копію слоя па гарызанталі інструментам «Зеркало» і перамясціць.
 
- Аб'яднаць два слоі з літарамі.
 
- Дубліраваць слой з літарамі і адлюстраваць яго па вертыкалі (інструмент «Зеркало» з утрыманнем Ctrl). Перамясціць копію слоя. Аб'яднаць слаі.
 
- У кантэкстным меню слоя з узорам з літар выбраць пункт 
  і скапіраваць вылучаны ўзор. Выключыць бачнасць слоя з узорам. 
- Стварыць новы празрысты слой «Мозаика». Выбраць інструмент 
 , у яго параметрах вызначыць заліванне з дапамогай тэкстуры:
   У меню выбару тэкстуры выбраць «Буфер обмена» (верхні левы квадрацік):
   
- Уставіць узор з буфера абмену на новы слой. Выключыць бачнасць устаўленага слоя.
 
- Заліць слой «Мозаика» узорам (інструмент  
 ). 
- Стварыць новы слой «Черный». Устанавіць чорны колер пярэдняга плана. Заліць слой пры дапамозе інструмента «Градиент» з параметрамі:
  
  
- Стварыць новы слой «Белый». Устанавіць белы колер пярэдняга плана. Заліць яго пры дапамозе інструмента «Градиент» з параметрамі:
   Устанавіць для слоя «Белый» рэжым «Перекрытие»:
  
  
- Выдаліць слаі з адключанай бачнасцю. Перамясціць слой «Мозаика» па-над астатніх слаёў і змяніць рэжым змешвання на «Перекрытие».
 
- Звесці слаі малюнка. Экспартаваць малюнак у фармат PNG.
 
 
Прыклад 12.3. Мадэляванне планеты Зямля на фоне Млечнага Шляху. 
- Адкрыць паслядоўна малюнкі як слаі (Файл/Открыть как слои…).
 
- Перамясціць уніз слой «Млечный путь», актываваць слой «Земля».
 
- Надаць рэльеф малюнку (Фильтры/Свет и тень/Освещение…). Для гэтага ў дыялогу «Освещение» перайсці на ўкладку «Карта рельефа», выбраць «Использовать рельефное изображение» і ўстанавіць значэнне для максімальнай вышыні:
  
  
- Змяніць памеры карты Зямлі з дапамогай інструмента
 . Для выкарыстання ў далейшым гэтага малюнка як праекцыі на сферу патрабуецца выраўнаваць шырыню і вышыню слоя. Каб гэта можна было зрабіць, трэба разарваць ланцужок, які захоўвае прапорцыі:
  
  
- Наладзіць фільтр для праекцыі (Фильтры/Проекция/Проекция объекта...). У дыялогу «Проекция» выбраць «Прозрачный фон» і ў выпадальным спісе «Проекция на» выбраць «Сферу». Націснуць на кнопку 
 . Перайсці на ўкладку «Ориентация»  і змяніць значэнні ў раздзеле «Вращение». 
- Прымяніць праекцыю карты зямлі на сферу.
 
- Схаваць слой «Земля» і актывізаваць слой «Облака». З дапамогай інструмента 
  зрабіць малюнак квадратным, змяніўшы значэнне шырыні слоя:
  
  
- Прымяніць да слоя «Облака» праекцыю на сферу.
 
- Перамясціць сферы так, каб яны знаходзіліся над слоем «Млечный путь». Выканаць абрэзку для слаёў «Облака» і «Земля» (Слой/Обрезать до содержимого).
 
- Павялічыць памер слоя «Млечный путь» (Слой/Размер слоя):
  
  
- Змяніць памер палатна (Изображение/Холст по размеру слоев).
 
- Інструментам 
   паменшыць памеры слоя «Облака», захоўваючы прапорцыі (пры замкнёным ланцужку):
  
  
- У кантэкстным меню слоя «Земля» выбраць 
 . Інвертаваць вылучэнне (Выделение/ Инвертировать). 
- Актываваць слой «Облака». Перамясціць сферу з воблакамі так, каб яна цалкам перакрывалася зямлёй. Націснуць Delete. Інвертаваць вылучэнне.
 
- Актываваць слой «Земля». Стварыць новы празрысты слой. Устанавіць чорны колер пярэдняга плана. Заліць яго пры дапамозе інструмента «Градиент» з параметрамі:
   Працягнуць градыент з цэнтра светлай плямы на карце да мяжы вылучэння. Навесці курсор на лінію градыенту і перамясціць белую кропку, якая з'явілася, у раён сярэдзіны Аравійскага паўвострава. Націснуць Enter. 
- Стварыць новы празрысты слой. Выканаць «Правка/Обвести выделенное». У дыялогу «Обвести выделенную область» устанавіць значэнні:
  
  
- Зняць вылучэнне. Прымяніць «Фильтры/Размытие/Гауссово размытие», устанавіўшы размыццё:
  
  
- Змяніць колер атмасферы, выканаўшы таніраванне (Цвет/Тонирование):
  
  
- Для слоя #1 устанавіць значэнне непразрыстасці (6). Уключыць сувязь (ланцужка) для чатырох верхніх слаёў.
 
- Актываваць слой «Земля». Змяніць памеры з дапамогай інструмента 
 :
  
  
- Актываваць слой «Млечный Путь». Выканаць карэкцыю яркасці і кантрасту (Цвет/Яркость-Контраст…):
  
  
- Змясціць слой «Облака» над слоем «Земля» і ўстанавіць для яго рэжым «Только светлое».
 
- Перамясціць малюнак планеты Зямля. Звесці слаі і захаваць вынік у фармаце JPEG.
 
  | 
Прыклад 12.1. 
| 
 1
   
 | 
 
| 
 2
   
 | 
 
| 
 3
   
 | 
 
| 
 4
   
 | 
 
| 
 5
   
 | 
 
| 
 6
   
 | 
 
| 
 7
   
 | 
 
| 
 8
   
 | 
 
| 
 9
   
 | 
 
| 
 10-11 
 
  
  
 | 
 
| 
 12
   
 | 
 
| 
 13
   
 | 
 
| 
 14
   
 | 
 
| 
 15
   
 | 
 
 
Прыклад 12.2. 
| 
 1-2  
 | 
 
| 
 3
 
  
  
 | 
 
| 
 4
  
  
 | 
 
| 
 5
  
  
 | 
 
| 
 6
  
  
 | 
 
| 
 7
  
  
  
 | 
 
| 
 8
  
  
 | 
 
| 
 9
  
  
  
 | 
 
| 
 10
  
  
 | 
 
| 
 11
  
  
 | 
 
| 
 12
  
  
 | 
 
| 
 13
  
  
 | 
 
| 
 14
   
 | 
 
 
  Прыклад 12.3. 
| 
 1
  
  
 | 
 
| 
 2
  
  
 | 
 
| 
 3
  
  
 | 
 
| 
 4
  
  
 | 
 
| 
 5
  
  
 | 
 
| 
 6
  
  
 | 
 
| 
 7
  
  
 | 
 
| 
 8
  
  
 | 
 
| 
 9
  
  
 | 
 
| 
 10-11
  
  
 | 
 
| 
 12
  
  
 | 
 
| 
 13
  
  
 | 
 
| 
 14
  
  
 | 
 
| 
 15
  
  
 | 
 
| 
 16-18
  
  
 | 
 
| 
 19
  
  
 | 
 
| 
 20
  
  
 | 
 
| 
 21
  
  
 | 
 
| 
 22
  
  
 | 
 
| 
 23
  
  
 | 
 
 
 
 |