§ 8. Паняцце камп'ютарнай графікі. Колеравыя мадэлі
Практыкаванні
  
  
1. Запішыце адпаведныя коды наступным колерам у колеравай мадэлі RGB:
| 
 а) чорны;  | 
 б) белы;  | 
 в) чырвоны;  | 
 г) пурпурны;  | 
 д) жоўты.  | 
2. Адкрыйце файл. У графічным рэдактары Paint дапоўніце малюнак колерам, зададзеным у колеравай палітры RGB у адпаведнасці са схемай і табліцай. Захавайце змены ў файле.
| 
 
  | 
 1  | 
 2  | 
 3  | 
 4  | 
 5  | 
|
| 
 R  | 
 200  | 
 180  | 
 150  | 
 150  | 
 215  | 
|
| 
 G  | 
 125  | 
 230  | 
 180  | 
 200  | 
 80  | 
|
| 
 B  | 
 40  | 
 30  | 
 50  | 
 225  | 
 25  | 
3. Адкрыйце файл. У графічным рэдактары Paint дапоўніце малюнак колерам, зададзеным у колеравай палітры HSB у адпаведнасці са схемай і табліцай. Захавайце змены ў файле.
| 
 
  | 
 1  | 
 2  | 
 3  | 
 4  | 
 5  | 
|
| 
 H  | 
 130  | 
 130  | 
 220  | 
 230  | 
 160  | 
|
| 
 S  | 
 240  | 
 145  | 
 100  | 
 175  | 
 0  | 
|
| 
 B  | 
 110  | 
 190  | 
 105  | 
 135  | 
 120  | 
4. Намалюйце ў графічным рэдактары Inkscape пяцівугольнік сіняга колеру і круг зялёнага колеру, устанавіўшы колер у адпаведнасці з RGB-мадэллю. Захавайце малюнак у фармаце PNG. Вызначце скажэнне колеру пры пераходзе да колеравай мадэлі CMYK. Для гэтага:
- Зрабіце копіі экрана для малюнка пры адлюстраванні кода колеру для кожнай фігуры ў мадэлях RGB і CMYK.
 - Раздрукуйце малюнак на прынтары.
 - Адсканіруйце раздрукаваны малюнак.
 - Адкрыйце малюнак у графічным рэдактары.
 - Параўнайце код колеру для кожнай фігуры ў мадэлі RGB (для выбару колеру можна скарыстацца інструментам «піпетка», вылучыўшы перад гэтым малюнак).
 

