§ 14. Інтэрактыўная графіка
Практыкаванні
  
1. Дадайце ў праект з прыкладу 14.2. пералічаныя магчымасці:
- Выбар колеру для малявання «сердечка».
 - Кнопку «Очистка», якая будзе чысціць вобласць малявання (намаляваць прамавугольнік белага колеру, які супадае па памерах з кампанентам Image).
 
2. Пабудуйце наступныя малюнкі ў залежнасці ад даных, уведзеных карыстальнікам. Для кожнага малюнка зрабіце праверку таго, што яно змесціцца ў вобласць малявання.
- Намаляваць на экране квадрат, з бакамі паралельнымі бакам экрана. Даўжыня боку квадрата ўводзіцца, месцазнаходжанне верхняга левага вугла вызначаецца клікам мышы.
 - Намаляваць на экране прамавугольную трапецыю. Даўжыні асноў, вышыні і каардынаты верхняга левага вугла трапецыі ўводзяцца. (Трапецыю размясціць так, каб яе асновы былі раўналежныя адной з бакоў экрана.)
 - Намаляваць на экране два квадрата, з бакамі паралельнымі бакам экрана. Адзін з квадратаў ляжыць у іншым, так што квадраты маюць агульны цэнтр (пункт перасячэння дыяганалей). Даўжыні бакоў квадратаў уводзяцца, цэнтр квадрата вызначаецца клікам мышы.
 - Намаляваць на экране ромб. Даўжыні дыяганалей ромба ўводзяцца, каардынаты пункту перасячэння дыяганалей вызначаюцца клікам мышы. (Ромб размясціць так, каб яго дыяганалі былі раўналежныя бакам экрана.)
 - Намаляваць на экране квадрат, з бакамі паралельнымі бакам экрана. Даўжыня боку квадрата і каардынаты верхняга левага вугла ўводзяцца. Апісаць акружнасць вакол квадрата.
 - Намаляваць на экране трохвугольнік, які зададзены каардынатамі сваіх вяршынь. Правесці медыяны трохвугольніка. Пункт перасячэння медыян вылучыць кантрасным колерам. (Пабудаваць круг радыусу 3.)
 
3. Дадайце ў праект з прыкладу 14.3. наступны:
- Выбар колеру і памеру для малявання «сердечка».
 - Кампанент CheckBox, з дапамогай якога можна вызначыць, што колер будзе задавацца выпадковым чынам.
 - Кампаненты CheckBox, з дапамогай якіх можна выбіраць уздоўж якой мяжы Image (злева, справа, зверху, знізу, па дыяганалі) маляваць «сердечки».
 
4. Змяніце праект прыкладу з 14.3 так, каб маляваліся не «сердечки», а наступныя фігуркі. Прадумайце кіраванне вываду малюнка на экран.
- квадрацікі;
 - роўнастаронні трохвугольнікі;
 - грыбочкі: 

 - пірамідкі: 

 - флажкі: 

 - прапануйце свае фігуркі.
 
5. Дадайце магчымасць заліўкі хаты растравым малюнкам (змяніць праект з прыкладу 13.8).
| 
 Прыкладны выгляд формы  | 
 Клік мышшу па малюнку, калі CheckBox не актыўны  | 
| 
 Клік мышшу па малюнку, калі CheckBox актыўны  | 
 Вынік зафарбоўкі  | 



