| 
 ScrollBar (паласа пракруткі) — кампанент у выглядзе паўзунка, які ўяўляе сабой гарызантальную або вертыкальную паласу пракруткі. На панэлі кампанентаў Standard паласа пракруткі намаляваная ў выглядзе  , імя аб'екта — ScrollBar. 
Кампанент ScrollBar, змешчаны на форму, атрымлівае імя ScrollBarN, дзе N — нумар 1, 2, 3… (прыклад 6.18). 
Некаторыя ўласцівасці кампанента ScrollBar прыведзены ў табліцы (прыклад 6.19). 
Прыклад 6.20. Стварыць праект «Цветовая модель RGB». Стварыць форму па ўзоры, размясціўшы на ёй кампаненты Panel, ScrollBar, BitBtn. Колеры панэлей змяняюцца ў залежнасці ад значэнняў, вызначаных становішчам бегунка на адпаведнай паласе пракруткі. 
Этапы выканання задання 
- Змясціць на форму чатыры панэлі (кампанент Panel) і тры паласы пракруткі. Кампанент Panel з'яўляецца кампанентам-кантэйнерам. На ім можна размяшчаць іншыя кампаненты. Валодае ўласцівасцю Color.
 
- Устанавiць для кампанентаў ScrollBar наступныя ўласцівасці: Kind — SbVertical, Max — 255, Position — 255.
 
- Зафарбаваць панэлі чырвоным, зялёным, сінім і белым колерамі адпаведна. Тры панэлі павінны змяняць колер толькі па складальніках RGB: чырвоны, зялёны і сіні, а чацвёртая панэль афарбоўваецца ў колер, які атрымліваецца з трох складальнікаў.
 
- Напісаць апрацоўшчыкі падзей OnChange для кожнай паласы пракруткі. Пры змене становішча бегунка паласы пракруткі павінен змяніцца колер двух панэляў: складальнікам аднаго з колераў і панэлі з колерам RGB.
 
- Для задання колеру можна выкарыстоўваць функцыю RGB. Гэтая функцыя залежыць ад трох параметраў — лікавых значэнняў, якія складаюць колер у палітры RGB. Функцыя вяртае лікавае значэнне. Для выкарыстання гэтага ліку ў якасці колеру, яго трэба пераўтварыць да тыпу TColor.
 
  | 
Прыклад 6.18. Кампаненты ScrollBar (паласа пракруткі) на форме: 
  
Прыклад 6.19. Уласцівасці кампанента ScrollBar: 
| 
 Уласцівасці 
 | 
 Прызначэнне 
 | 
 
| 
 Position 
 | 
 Вызначае месца становішча бегунка, якое можа змяняцца ў межах значэнняў, якія задаюцца ўласцівасцямі Min і Мах 
 | 
 
| 
 Max 
 | 
 Максімальнае значэнне для паласы пракруткі 
 | 
 
| 
 Min 
 | 
 Мінімальнае значэнне для паласы пракруткі 
 | 
 
| 
 Kind 
 | 
 Тып паласы пракруткі: sbHorizontal — гарызантальная, sbVertical — вертыкальная 
 | 
 
| 
 SmallChange 
 | 
 Вызначаюць памер зруху пры кліку на кнопкі ў канцы і пачатку паласы пракруткі або націскам клавішы са стрэлкай 
 | 
 
 
Прыклад 6.20. Форма на этапе канструявання: 
  
Апрацоўшчык падзеі OnChange для ScrollBar1. 
| 
 void __fastcall TForm1::ScrollBar1Change                 (TObject *Sender) 
{ 
  Panel1 -> Color = (TColor) 
    RGB(ScrollBar1 -> Position, 0, 0); 
  Panel4 -> Color = (TColor) 
    RGB(ScrollBar1 -> Position, 
        ScrollBar2 -> Position, 
        ScrollBar3 -> Position); 
} 
 | 
 
 
Дадатак у час работы: 
  
 
 |