| 
 Кампанент CheckBox (флажок) выкарыстоўваецца ў дадатках для ўключэння ці выключэння якіх-небудзь опцый. На панэлі кампанентаў Standard флажок адлюстраваны ў выглядзе  , імя аб'екта — CheckBox. Флажок, змешчаны на форму, атрымлівае імя — CheckBoxN, дзе N — нумар 1, 2, 3… (прыклад 6.15). Некаторыя ўласцівасці кампанента CheckBox прыведзены ў табліцы (прыклад 6.16). 
Кампанент RadioButton (пераключальнік, радыёкнопка) выкарыстоўваецца ў дадатках для ўключэння ці выключэння якіх-небудзь опцый. На панэлі кампанентаў Standard радыёкнопка адлюстравана ў выглядзе  ,  імя аб'екта — RadioButton. Пераключальнік, змешчаны на форму, атрымлівае імя — RadioButtonN, дзе N — нумар 1, 2, 3… (гл. прыклад 6.15). 
Уласцівасці Caption, Alignment і Checked у радыёкнопкі супадаюць з аналагічнымі ўласцівасцямі флажка. 
Звычайна радыёкнопкі ўтвараюць групы ўзаемазвязаных пераключальнікаў (кампанент RadioGroup), якія дазваляюць выбраць толькі адзін з некалькіх магчымых варыянтаў. Праца з гэтым кампанентам будзе разгледжана пазней.
  
Прыклад 6.17. Стварыць праект для вылічэння дзелі ад дзялення аднаго цэлага ліку на іншы. Лікі задаюцца ў тэкставых палях. Вынік вылічваецца пры націсканні на кнопку «Разделить» і змяшчаецца ў трэцяе тэкставае поле. У залежнасці ад стану флажка ў выніку выдаецца цэлае ці рэчыўнае значэнне дзелі. 
Этапы выканання задання
  
- Змясціць на форму тры тэкставыя палі, тры надпісы, флажок і кнопку.
 
- Ачысціць палі Text ва ўсіх кампанентаў Edit.
 
- Для кампанента Edit3, у якім будзе выводзіцца адказ, устанавіць значэнне True для ўласцівасці ReadOnly.
 
- Змяніць уласцівасць Caption у кампанентаў Label («Делимое», «Делитель», «Частное»).
 
- Змяніць уласцівасць Caption кампанента Button1 на «Разделить».
 
- Змяніць уласцівасць Caption кампанента CheckBox1 на «Целочисленное деление».
 
- Напісаць апрацоўшчык падзеі OnClick для кампанента Button1.
 7.1. Праверыць, што палі кампанентаў Edit1 і Edit2 не пустыя, калі гэта не так, то вывесці паведамленне «Адно з палёў не запоўнена». 7.2. Праверыць стан пераключальнiка CheckBox. Калі ён уключаны, то выканаць цэлалікавае дзяленне, інакш звычайнае дзяленне. 7.3. Вывесці вынік.
  
- Выканайце праграму для розных значэнняў. Праверце работу дадатку, калі адно з палёў Edit1 ці Edit2 (ці абодва палі) пустыя.
 
  | 
Прыклад 6.15. Кампаненты CheckBox (флажок) і RadioButton (радыёкнопка) на форме: 
  
Прыклад 6.16. Уласцівасці кампанента CheckBox (флажок): 
| 
 Уласцівасці 
 | 
 Прызначэнне 
 | 
 
| 
 Checked 
 | 
 Значэнне True ў гэтай уласцівасці паказвае, што кампанент вылучаны (устаноўлена птушка  —  ), пры значэнні False кампанент не вылучаны (пустое акно індыкатара  —   ) 
 | 
 
| 
 AllowGrayed 
 | 
 Значэнне False ў гэтай уласцівасці (устаноўлена па змоўчанні) дапускае два станы флажка: вылучаны і не вылучаны, значэнне True дапускае тры станы флажка: вылучаны, не вылучаны і прамежкавае
  
 | 
 
| 
 State 
 | 
 Дазваляе выбраць адно з трох станаў флажка: cbChecked (вылучаны), cbGrayed (прамежкавае значэнне —  ) і cbUnchecked (не вылучаны) пры значэнні True ва ўласцівасці AllowGrayed
  
 | 
 
| 
 Caption 
 | 
 Надпіс каля кампанента CheckBox 
 | 
 
| 
 Alignment 
 | 
 Вызначае, з якога боку кнопкі змяшчаецца надпіс: taLeftJustify (злева), taRightJustify (справа) 
 | 
 
 
Прыклад 6.17. Форма на этапе канструявання: 
  
Апрацоўшчык падзеі OnClick для Button1. 
| 
 void __fastcall TForm1::Button1Click                (TObject *Sender) 
{ 
  if (Edit1 -> Text != "" && 
      Edit2 -> Text != "") { 
    int a = StrToInt(Edit1 -> Text); 
    int b = StrToInt(Edit2 -> Text); 
    if (CheckBox1 -> Checked){ 
      int c = a / b; 
      Edit3 -> Text = IntToStr(c); 
    } 
    else { 
      double d = 1. * a / b; 
      Edit3 -> Text =        FloatToStrF(d, ffFixed, 5, 2); 
    } 
  } 
  else { 
    String s; 
    s = "Адно з палёў не запоўнена"; 
    ShowMessage(s); 
  } 
}  
 | 
 
 
Дадатак у час работы: 
  
Дзяленне цалкам: 
  
Рэчыўны вынік дзялення: 
  
Палі не запоўнены 
 |