| 
 Кампанент Label (метка) прызначаны для адлюстравання тэксту на форме. На панэлі кампанентаў Standard метка адлюстравана ў выглядзе   , імя аб'екта — Label. Метка, змешчаная на форме, атрымлівае імя — LabelN, дзе N — нумар 1, 2, 3… (прыклад 6.7). 
Некаторыя ўласцівасці кампанента Label (меткі), якія адрозніваюцца ад уласцівасцей кампанента Button (кнопкі), пералічаны ў табліцы (прыклад 6.8). 
Асноўнай падзеяй для кампанента Label з'яўляецца падзея OnClick. 
Прыклад 6.9. Стварыць праект, у якім рэалізаваць наступнае дзеянне: пры пстрычцы мышы па кнопцы «Прывітанне» з'яўляецца паведамленне «Прывітанне, свет». 
Этапы выканання задання 
- Змяніць уласцівасць Caption формы на «Працуем з кнопкай і меткай».
 
- Дабавіць на форму кнопку Button1.
 
- Змяніць уласцівасць Caption кнопкі на «Прывітанне».
 
- Дабавіць на форму метку Label1.
 
- Змяніць уласцівасці шрыфту для кампанента Label1. Націснуць кнопку 
  у полі Font (колер шрыфту — сіні, памер — 20, стыль — тлусты курсіў). 
- Ачысціць поле Caption у меткі.
 
- У апрацоўшчык падзеі OnClick для кнопкі Button1 упісаць каманду
  
 Label1 -> Caption = "Прывітанне, свет!"; | 
Прыклад 6.7. Кампанент Label на форме: 
  
Прыклад 6.8. Уласцівасці кампанента  Label: 
| 
 Уласцівасці 
 | 
 Прызначэнне 
 | 
 
| 
 Caption 
 | 
 Адлюстроўвае ўведзены тэкст на форме
  
 | 
 
| 
 Color 
 | 
 Устанаўлівае колер фону меткі. Працуе, толькі калі ва ўласцівасці Transparent устаноўлена значэнне false 
 | 
 
| 
 Alignment 
 | 
 Гарызантальнае выраўноўванне тэксту адносна меж меткі: taCenter (па цэнтры), taLeftJustify (па левым краі), taRightJustify (па правым краі) 
 | 
 
| 
 AutoSize 
 | 
 Значэнне True гэтай уласцівасці прыводзіць да аўтаматычнага змянення памераў меткі ў адпаведнасці з даўжынёй тэксту
  
 | 
 
| 
 LayOut 
 | 
 Вертыкальнае выраўноўванне тэксту адносна меж меткі: tlCenter (па цэнтры), tlBottom (па верхнім краі), tlTop (па ніжнім краі) 
 | 
 
| 
 Transparent 
 | 
 Значэнне True (устаноўлена па змоўчанні) задае празрысты фон меткі 
 | 
 
| 
 WordWrap 
 | 
 Значэнне True гэтай уласцівасці забяспечвае аўтаматычны перанос слоў па радках 
 | 
 
 
Прыклад 6.9. Форма на этапе канструявання: 
  
Дадатак у час работы: 
  
 
 |