§ 5. Візуальнае асяроддзе распрацоўкі праграм
Практыкаваннi
 
  
1. Стварыце праект, у якім пры кліку мышы па форме яна будзе перамяшчацца ў левы верхні вугал экрана.
- Стварыце і захавайце ў новай папцы праект.
 - Змяніце ўласцівасць Caption у формы на Практыкаванне 1.
 - Стварыце апрацоўшчык падзеі мышы OnlClick.
 - Для змены месцазнаходжання формы можна скарыстацца камандамі:
Form1 -> Left = 0;
Form1 -> Top = 0; - Захавайце змены ў праекце.
 - Запусціце праект і праверце яго працу.
 
2. Стварыце праект, у якім пры падвойным кліку мышы па форме яе памеры будуць павялічвацца на 5.
- Стварыце і захавайце ў новай папцы праект.
 - Змяніце ўласцівасць Caption у формы на Практыкаванне 2.
 - Стварыце апрацоўшчык падзеі мышы OnDblClick.
 - Для змены шырыні і вышыні формы можна скарыстацца камандамі:
Form1 -> Width += 5;
Form1 -> Height += 5; - Захавайце змены ў праекце.
 - Запусціце праект і праверце яго працу.
 
3. Стварыце праект, у якім колер формы будзе мяняцца пры навядзенні на яе мышы, напрыклад з жоўтага на зялёны.
- Змяніце ўласцівасць Caption у формы на Практыкаванне 3.
 - Устанавіце жоўты колер формы.
 - Стварыце апрацоўшчыкі для дзвюх падзей мышы: OnMouseEnter і OnMouseLeave.
 - У кодзе падзеі OnMouseEnter устанавіце зялёны (clGreen) колер формы, а ў кодзе падзеі OnMouseLeave — жоўты (clYellow).
 - Захавайце змены ў праекце.
 - Запусціце праект і праверце яго працу.
 
4. Занясіце змены ў праект з прыкладу 5.11 так, каб колер формы мяняўся выпадкова. Для задання колеру выпадковым чынам можна скарыстацца камандай, якая атрымлівае колер, выкарыстоўваючы выпадковыя састаўляючыя колеры: Form1 -> Color = (TColor) RGB (rand() % 256, rand() % 256, rand() % 256).