§ 4. Аб'ектна-падзейная мадэль работы праграмы
4.2. Падзеі
| 
 Арганізацыя ўзаемадзеяння паміж праграмай і карыстальнікам кіруецца падзеямі: карыстальнік можа націснуць на клавішу мышы або клавіятуры, перамясціць мыш, увесці тэкст і інш. Метад праграмiравання, заснаваны на кіраванні падзеямі, называюць падзейна-арыентаваным праграмiраваннем. Кожная падзея звязана з якім-небудзь аб'ектам, якому перадаецца кіраванне ў той момант часу, калі адбываецца падзея. Функцыя, ініцыяваная падзеяй, называецца апрацоўшчыкам падзеі. У сучасных мовах праграмiравання падзеі і апрацоўшчыкі падзей з'яўляюцца цэнтральным звяном рэалізацыі графічнага інтэрфейса карыстальніка. Сярод асноўных падзей можна вылучыць тры катэгорыі: падзеі мышы, падзеі клавіятуры і сістэмныя падзеі (прыклады 4.4 — 4.6). Запушчаны на выкананне праект знаходзіцца ў рэжыме чакання, рэагуючы на падзеі, улічаныя пры яго стварэнні, выкліканыя дзеяннямі карыстальніка або якія ўзнікаюць у самой праграме. Аб'ектна-падзейная мадэль праграмы прадугледжвае наступнае: 
  | 
 Прыклад 4.4. Падзеі мышы ўзнікаюць у тым выпадку, калі карыстальнік здзяйсняе якія-небудзь дзеянні з мышшу: 
 Прыклад 4.5. Падзеі клавіятуры адбываюцца пры націску клавіш на клавіятуры: 
 Прыклад 4.6. Сістэмныя падзеі кіруюцца функцыямі аперацыйнай сістэмы: 
  |