§ 30. Мадэляванне ў задачах вылічэння каардынат выдатных пунктаў трохвугольніка
30.6. Даследаванне мадэлі (этап 4)
| 
 Калі памер акружнасці, якая называецца апісанай, можна падабраць так, што яна сапраўды пройдзе праз вяршыні трохвугольніка, то гэта графічна пацвярджае адэкватнасць пабудаванай мадэлі (прыклад 30.10). Радыус R апісанай акружнасці ў мадэлі даюць роўныя значэнні dAO, dBO і dCO. Для параўнання гэты радыус можна вылічыць па формуле (прыклад 30.11). | 
