§ 30. Мадэляванне ў задачах вылічэння каардынат выдатных пунктаў трохвугольніка
30.3. Выбар плана стварэння мадэлі (этап 2)
| 
 Паколькі праграмны сродак для вырашэння задачы зададзены, то пабудаваць, перш за ўсё, варта матэматычную мадэль (прыклад 30.3). Таму мадэль рашэння задачы створым па наступным простым плане: 3а — стварэнне дакументальнай матэматычнай мадэлі; 3б — стварэнне камп'ютарнай мадэлі ў пакеце SMath Studio. | 
 Прыклад 30.3. Формулы для разліку радыуса акружнасці, апісанай каля трохвугольніка, даўно і добра вядомыя. Для разліку каардынат цэнтра апісанай акружнасці можна выкарыстоўваць некалькі матэматычных метадаў, сярод якіх ёсць аналітычны з пабудовай ураўненняў перпендыкуляраў да сярэдзіны бакоў і метад увядзення невядомых каардынат цэнтра.  
 |