§ 29. Графічная вобласць «Графік двухмерны» ў пакеце SMath Studio
29.2. Пабудова графіка функцыі
| 
 Каб у SMath Studio пабудаваць графік функцыі y = f(x), трэба: 1) стварыць функцыю f(x) (гл. п. 27.3); 2) ніжэй вывесці графічную вобласць «Графік двухмерны»; 3) у метку-запаўняльнік вобласці ўвесці імя f(x) з аргументам. Імя функцыі можа быць любым, але аргумент абавязкова х. Графік будзе пабудаваны аўтаматычна (прыклад 29.3).  | 
