§ 26. Уплыў Асветніцтва на развіццё культуры Беларусі
1. Што такое Асветніцтва? 2. Назавіце асноўныя ідэі, прапанаваныя ідэолагамі Асветніцтва.
3. Навуковыя дасягненні
У пашырэнні навуковых ведаў і развіцці розных галін навукі на беларускіх землях Рэчы Паспалітай эпоха Асветніцтва займае вядучае месца. Падрыхтоўку будучых навукоўцаў ажыццяўлялі піярскія школы ў другой трэці XVIIІ ст. Іх выпускнікі спрыялі развіццю навуковай думкі і свецкай адукацыі ў ВКЛ.