«Сямнаццатай вясной»
Пытанні
| 1. Якія праблемы даваеннага і ваеннага жыцця закранае пісьменнік у апавяданні «Сямнаццатай вясной»? | |
| 2. Раскажыце пра жыццё моладзі ў акупаваным фашыстамі мястэчку. | |
| 3. Ацаніце ўчынкі герояў апавядання. Што ў іх паводзінах выклікае захапленне, а што — насцярожвае? | |
| 4. Чым прывабіла Цімоха Стася, якія рысы характару юнака перашкодзілі яму прызнацца ў каханні? | |
| 5. Патлумачце сэнс параўнання, ужытага аўтарам для характарыстыкі дзяўчыны. | |
| 6. Якую ролю ў творы адыгрывае вобраз-сімвал бэзу? | |
| 7. Уявіце сябе рэжысёрам і паразважайце, якую мелодыю і чаму выкарысталі б вы пры экранізацыі апавядання «Сямнаццатай вясной». Каго з вядомых сучасных акцёраў вы выбралі б для выканання роляў галоўных герояў? | |
| 8. Падрыхтуйце паведамленне «Юнакі-падпольшчыкі майго краю». |