§ 20 Рэлігійнае жыццё на беларускіх землях у сярэдзіне ХIII – першай палове ХVІ ст.
1. Калі на тэрыторыі Беларусі было прынята хрысціянства?
2. Што азначае паняцце «рэлігійная цярпімасць»?
2. Літоўская праваслаўная мітраполія
Захаваліся фрагментарныя звесткі пра існаванне ў часы праўлення Гедзіміна асобнай Літоўскай мітраполіі з асноўным цэнтрам у Новагародку. Менавіта вялікі князь Гедзімін у 1317 г. дабіўся ад канстанцінопальскага патрыярха згоды на стварэнне «Новагародска-Літоўскай мітраполіі». Яе ўзначаліў мітрапаліт Феафіл. Даследчыкі разыходзяцца ў меркаваннях, дзе знаходзілася рэзідэнцыя літоўскага мітрапаліта ў Новагародку. Некаторыя сцвярджаюць, што яна была ў Барысаглебскай царкве, пабудаванай яшчэ ў ХІІ ст. Літоўскія мітрапаліты прысутнічалі на канстанцінопальскіх патрыяршых саборах 1317, 1327, 1329 гг. Па сутнасці, гэта сведчыла пра першыя спробы стварэння асобнай царкоўнай арганізацыі на землях Кіеўскай мітраполіі, якія ў той час ужо ўваходзілі ў склад ВКЛ.
Упартае саперніцтва паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай вялося за пасаду кіеўскага мітрапаліта, паколькі той з пачатку XIV ст. знаходзіўся ў Маскве. Значную актыўнасць у гэтай барацьбе праявілі вялікія князі Альгерд і Вітаўт. Пры Альгердзе ў
Канчатковае адасабленне праваслаўнай царквы ВКЛ ад маскоўскай адбылося ў